Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.03.2024

На Байкануры адбыўся запуск карабля "Саюз МС-25" з беларускай Марынай Васілеўскай на борце

23 сакавіка, Байканур /Кар. БЕЛТА/. На Байкануры адбыўся запуск касмічнага карабля "Саюз МС-25" з беларускай Марынай Васілеўскай на борце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання ў складзе касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.
У склад дубліруючага экіпажа ўвайшлі касманаўт "Раскосмасу" Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту беларуска Настасся Лянкова і астранаўт НАСА Дональд Пеціт.

Вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўта НАСА Лорал О'Хара, якая цяпер знаходзіцца на МКС, запланавана на 6 красавіка.

Як паведамлялася раней, Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб пуску ракеты-носьбіта "Саюз-2" з транспартным пілатуемым караблём "Саюз МС-25" 23 сакавіка. 21 сакавіка старт быў адменены па прычыне няштатнай сітуацыі.-0-

Фота Паўла Арлоўскага