Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.11.2023

На базе беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў плануецца стварыць мультыбрэндавы цэнтр

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў плануецца стварыць мультыбрэндавы цэнтр. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання, міністрам планавання Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Рыкарда Менендэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З улікам даручэнняў, якія былі сёння дадзены Прэзідэнтам нашай краіны, трэба будзе правесці вялікую работу, каб знайсці кропкі збліжэння па ўсіх тых пытаннях, якія былі акрэслены. Першая вельмі важная задача звязана з прамысловасцю, аднаўленнем работы зборачных вытворчасцей. На базе гэтых прадпрыемстваў трэба будзе стварыць мультыбрэндавы цэнтр па суправаджэнні тэхнікі, якая будзе вырабляцца на гэтых прадпрыемствах", - сказаў Пётр Пархомчык.

Пётр Пархомчык
Пётр Пархомчык

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў такім цэнтры будуць працаваць спецыялісты МТЗ і МАЗа. "Яны будуць выконваць задачы, звязаныя з навучаннем, падрыхтоўкай, суправаджэннем, сэрвісам. На базе гэтага цэнтра таксама будуць створаны склады запасных частак для вытворчасці і рамонту выпускаемай тэхнікі", - сказаў Пётр Пархомчык.-0-

Рыкарда Менендэс
Рыкарда Менендэс

Фота Віталя Піваварчыка