Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.07.2024

Памер БПМ павялічваецца з 1 жніўня

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня 2024 года павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 31 кастрычніка 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2024 года, павялічыцца на 3,4 працэнта і складзе Br433.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ. Так, пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.-