8 чэрвеня, Пружаны /Кар. БЕЛТА/. Першы беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Сяргей Макаранка (веславанне на байдарках і каноэ) прэзентаваў свае мемуары на спартыўна-культурным фестывалі "Вытокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.Сяргей Макаранка ў час фестывалю прэзентаваў сваю кнігу "Ад Брэсцкай крэпасці да алімпійскай вяршыні". Гэта яго мемуары, выпушчаныя пры падтрымцы НАК. "Кніга пра маё жыццё ад пачатку і да канца. У ёй ёсць вельмі шырока разгорнутая спартыўная частка, расказ пра маіх сяброў і таварышаў, з якімі я працаваў. Як я перажыў вайну, знаходзіўся ў Брэсце і бачыў немцаў", - расказаў пра сваю кнігу аўтар.
І сёння першыя экзэмпляры з яго рук атрымалі прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
Трэці дзень фестывалю "Вытокі" ў самым разгары. Раніцай хлопцы і дзяўчаты сышліся ў інтэлектуальным спаборніцтве, а цяпер высвятляюць, хто ж хутчэйшы і мацнейшы на алімпійскім квесце. А наперадзе яшчэ канцэрт і бітва кавераў.-0-
Фота Віталя Піваварчыка