Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.11.2023

Петрышэнка: кінематограф валодае вялікім арсеналам для захавання сапраўдных духоўных каштоўнасцей

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінематограф мае вельмі вялікі арсенал для стварэння, перадачы і захавання сапраўдных маральных і духоўных каштоўнасцей. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час уручэння спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На фестывалі "Лістапад" з'явіўся шэраг новых праектаў і зарадзіліся новыя ідэі, якія будуць прадэманстраваны гледачам. Кінематограф мае вельмі вялікі арсенал, каб ствараць, перадаваць і захоўваць сапраўдныя маральныя і духоўныя каштоўнасці, быць рупарам міру і стварэння", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што апошнім часам ствараецца не так шмат высокамаральных работ. "Удвая прыемна адзначыць, што на нашым фестывалі з'явіўся такі праект, які заслужыў прыз кіраўніка нашай дзяржавы "За гуманізм і духоўнасць у кіно". Гэта твор расійскіх кінематаграфістаў "Каця-Каця". Я хачу павіншаваць нашых намінантаў за выдатную работу і сапраўднае духоўнае адраджэнне традыцый шанавання вытокаў і гістарычнай памяці, якая вельмі патрэбна ўсім нам", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка. Ён таксама дадаў, што спадзяецца сустрэцца з удзельнікамі фестывалю ў наступным годзе.