Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.06.2023

Петрышэнка: сацыяльная сфера знаходзіцца ў полі зроку ўрада і профільных міністэрстваў

28 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Уся сацыяльная сфера знаходзіцца ў полі зроку ўрада і профільных міністэрстваў. Аб гэтым пасля наведвання Смаргонскага раёна сказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся сацыяльная сфера знаходзіцца ў полі зроку ўрада, профільных міністэрстваў. Інфармацыю аб тым, як працуюць нашы дзіцячыя лагеры, мы пастаянна заслухоўваем. Актуалізавана тэма па ўстановах аховы здароўя. Даручэнні даваліся кіраўніком дзяржавы па навядзенні парадку. І мы ўсе разам (мясцовая ўлада, урачэбная супольнасць) павінны вывесці на зададзеныя параметры нашу медыцыну", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён дадаў: "Медыцына накіравана на тое, каб захоўваць здароўе нашых грамадзян, дапамагаць ім, ажыццяўляць прафілактыку развіцця захворванняў. Сёння мы паглядзелі раённую сістэму аховы здароўя, як яна арганізавана і ў раённай бальніцы, і ў паліклініцы, і ў фельчарска-акушэрскіх пунктах, і ў амбулаторыях. Гэта планавая работа".

Ігар Петрышэнка таксама падкрэсліў прывабнасць Смаргонскага раёна. Ён звярнуў увагу на тое, што сёння прымаюцца ўсе меры, каб зрабіць яго больш запатрабаваным і цікавым для турыстаў.-0-