Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.03.2024

Попыт у Беларусі і за мяжой. Галоўчанка расказаў пра запатрабаванасць камунальнай і дарожнай тэхнікі

1 сакавіка, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская камунальная і дарожна-будаўнічая тэхніка запатрабавана на айчынным рынку і ў краінах-партнёрах. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Пінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, Раман Галоўчанка наведаў сёння ЗАТ "Амкадор-Пінск", якое выпускае дарожна-будаўнічую, камунальную, снегаўборачную і землярыйную тэхніку. Кіраўніка ўрада цікавілі перспектывы развіцця прадпрыемства і рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў.

"Вырабляем мы дастаткова, сумненняў няма. Тым больш, прадпрыемства пастаянна працуе над пашырэннем лінейкі продажаў. У пэўным плане яны перфекцыяністы. Стварылі машыну, паглядзелі, можна зрабіць лепш - і адразу пачынаюць займацца наступнай. З аднаго боку - добра, з другога - патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. Але ў цэлым лінейка і дарожнай, і камунальнай, і будаўнічай тэхнікі вельмі шырокая, у прынцыпе, пад любыя патрэбнасці", - заўважыў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў важнасць таго, што раней была захавана айчынная вытворчасць, нягледзячы на заклікі да адваротнага. З вялікай доляй верагоднасці, гэту нішу занялі б замежныя вытворцы. Беларуская ж тэхніка запатрабавана. "Попыт на яе існуе не толькі ў нашай краіне. Рынак ЕАЭС - ключавая дэстынацыя для гэтай тэхнікі. На самай справе такая шырокая лінейка шмат у чым дапамагае сёння актыўна працаваць на рынках краін нашых партнёраў", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-
 
Фота Вадзіма Якубёнка