Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.09.2022

Пуцін: мэта спецаперацыі ва Украіне - ліквідацыя антырасійскага анклава

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Пуцін расказаў аб стварэнні антырасійскага анклава ва Украіне, які пагражае Расіі. Паводле яго слоў, таму цяпер там праводзіцца спецыяльная ваенная аперацыя, каб абараніць і жыхароў Данбаса, і жыхароў Расіі. Аб гэтым піша РІА Навіны, паведамляе БЕЛТА.

"На тэрыторыі сённяшняй Украіны пачалі ствараць антырасійскі анклаў, які пагражае нашай краіне, таму хлопцы нашы, якія ваююць там, абараняюць жыхароў Данбаса і саму Расію. Безумоўна, гэта заслугоўвае ўсялякай падтрымкі з боку грамадства. Гэта вельмі важна. І з боку маладых людзей. Таму што хлопцы, якія ваююць там, рызыкуюць сваім здароўем, а многія гінуць. Яны павінны разумець, за што яны аддаюць сваё жыццё - за Расію і за людзей, якія на Данбасе жывуць", - падкрэсліў расійскі прэзідэнт у час адкрытага ўрока "Размова аб важным" у Калінінградзе.