Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.04.2024

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны на 43,5 працэнта адведзеных плошчаў

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 43,5 працэнта адведзеных пад іх плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 270,9 тыс. га, што складае 43,5 працэнта да плана. Яравыя культуры пасеяны на 305,6 тыс. га - гэта 13,2 працэнта ад плана.

У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 79,7 тыс. га, Віцебскай - 14,2 тыс. га, Гомельскай - 35,9 тыс. га, Гродзенскай - 58,2 тыс. га, Мінскай - 53,4 тыс. га, Магілёўскай - 29,7 тыс. га.

Аднагадовыя травы пасеяны на 28,5 тыс. га плошчаў, што складае 16 працэнтаў ад плана.

Пасеяна лёну-даўгунцу на 4,26 тыс. га (8,59 працэнта ад плана).

Вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1482,7 млн га (97 працэнтаў да плана), крыжакветныя на зерне - 393,5 тыс. га (91,5 працэнта плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 207,3 тыс. га (16,5 працэнта да плана).