1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 мая ў Беларусі ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму павысяцца сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні, даплаты пенсіянерам ва ўзросце, старэйшым за 75 гадоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Так, з 1 мая 2024 года бюджэт пражытачнага мінімуму складзе Br418,73. Адпаведна павялічваюцца сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам.
Сацыяльныя пенсіі, якія назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі, інвалідам І групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, павялічацца да Br460,60. Інвалідам з дзяцінства II групы - Br397,79, інвалідам II групы, дзецям у выпадку страты карміцеля - Br355,92, інвалідам III групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, - Br314,05, асобам, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост, - Br209,37, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя - ад Br334,98 да Br460,60.
Штомесячная даплата да пенсій для непрацуючых грамадзян ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым складзе Br104,68, а ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br78,51. Надбаўка на догляд для інвалідаў І групы складзе Br104,68, а пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br52,34.
Дапамога па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br418,73 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да Br502,48 (дзвюх і больш асоб).
Таксама ўстаноўлена пенсія ў памеры Br393,94 маці і (або) бацькам дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18-гадоў, якія мелі трэцюю і (або) чацвёртую ступень страты здароў, прызнаных у далейшым інвалідамі І групы з дзяцінства, якія ажыццяўляюць іх догляд не менш за 20 гадоў і дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства, інваліднасць якім устаноўлена пажыццёва і гэтак далей.