Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.01.2023

Савет бяспекі: мы гатовы спыніць любую правакацыю і тэрарыстычную пагрозу, адкуль яна ні зыходзіла б

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова спыніць любую правакацыю і тэрарыстычную пагрозу, адкуль яна ні зыходзіла б. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТБ першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Павел Муравейка, каменціруючы ўсялякія правакацыі з боку Украіны, паведамляе БЕЛТА.

"Да любых правакацыйных дзеянняў з боку Украіны мы гатовы, - сказаў Павел Муравейка. - Так, сапраўды, на нашых паўднёвых граніцах цяпер не вельмі спакойна. Але, як патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы захоўваем вытрымку і цярплівасць, трымаем порах сухім, маем неабходны камплект сіл і сродкаў, якія адрэагуюць на любыя праявы агрэсіўнасці або тэрарыстычнай пагрозы на нашай тэрыторыі".

Першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі нагадаў, што ў канцы мінулага года праведзена трэніроўка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму. "Гэта было даволі маштабнае мерапрыемства, дзе былі задзейнічаны ўсе сілавыя органы. Яно прайшло на высокім узроўні.

Камандзіры ўсіх падраздзяленняў аб'ектыўна і дакладна разумеюць усе задачы, якія на іх ускладаюцца, і ўзровень адказнасці за бяспеку краіны і абарону тых камунікацый, на якія могуць напасці, маюць дакладныя алгарытмы дзеянняў. Байцы падраздзяленняў да аўтаматызму гатовы адпрацоўваць тыя ці іншыя пытанні", - падкрэсліў ён.

"Мы бачым усе дзеянні, у тым ліку неадэкватныя, калі гэтыя незразумелыя фарміраванні, створаныя на тэрыторыі Украіны, вядуць стральбу ў бок нашай граніцы, усяляк правакуюць. Мы бачым усё, мы ўсё гэта фіксуем. Вядзецца дыялог па лініі пагранічных упаўнаважаных, але, на жаль, ён не заўсёды дае станоўчыя вынікі. Мы размаўлялі па ваеннай лініі, але таксама, на жаль, пакуль не дае якіх-небудзь вынікаў, - дапоўніў Павел Муравейка. - Мы сёння гатовы спыніць любую правакацыю і любую тэрарыстычную пагрозу, адкуль яна ні зыходзіла б і якая можа нанесці які-небудзь урон нашай дзяржаве, нашаму народу, нашым людзям".