Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.11.2023

Шпілеўская: крыло прадпрымальніцтва БСЖ нацэлена прыцягнуць рэгіянальны бізнес да анлайн-пляцовак

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крыло прадпрымальніцтва пры Беларускім саюзе жанчын нацэлена на прыцягненне рэгіянальнага бізнесу да анлайн-пляцовак. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская на першай канферэнцыі "Бізнес анлайн. Законна, эфектыўна, прадуктыўна" праекта "Рэсурсы і магчымасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы актыўна прыцягваем рэгіёны да анлайн-пляцовак, таму што разумеем, што жанчынам-прадпрымальніцам гэта адкрые новыя магчымасці. Але рабіць гэта трэба правільна, разумеючы, як на гэту пляцоўку выйсці, як на ёй працаваць для таго, каб не быць падманутымі. Аб гэтым мы сёння расказваем. Інтэрнэт-прасоўванне і продажы - гэта тое, чаму трэба вучыць", - адзначыла Вольга Шпілеўская.

Старшыня БСЖ таксама падкрэсліла, што развіццё бізнесу ў рэгіёнах і яго выхад на анлайн-пляцоўкі прывядзе да з'яўлення новых рабочых месцаў. "Прадпрымальнік мае магчымасць жыць у невялікім горадзе, але пры гэтым разумее, што можа выйсці на вялікую пляцоўку і быць запатрабаваным. А наша крыло жанчын-прадпрымальц будзе суправаджаць іх у гэтым", - падкрэсліла яна.

На канферэнцыі "Бізнес анлайн. Законна, эфектыўна, прадуктыўна" пачалі ўжо абмяркоўваць актуальныя тэмы для тых, хто развіваецца або хоча развівацца ў анлайн-бізнесе і на маркетплэйсах. Сярод спікераў - дзеючыя прадпрымальнікі і блогеры. Таксама ў кожнага ўдзельніка будзе ўнікальная магчымасць задаць пытанне прадстаўнікам міністэрстваў і спікерам канферэнцыі.