Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.10.2023

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1939,8

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў верасні 2023 года склала Br1939,8, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - Br2602,2. У Мінскай вобласці яна склала Br1950,3, Гомельскай - Br1769,4, Гродзенскай - Br1733,7, Брэсцкай - Br1722,4, Віцебскай - Br1648,3 і Магілёўскай - Br1623,2.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі - Br5295,0, фінансавай і страхавой дзейнасці - Br2669,7, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - Br2519,4.

Сярэдняя зарплата ў жніўні ў Беларусі была Br1962,4.