Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.11.2023

У Беларусі пачалася праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 1 па 3 лістапада 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.

"У названы перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння ў вучэбных мэтах", - расказалі ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі.