Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.11.2023

У Беларусі сабрана больш за 155 тыс. тон агародніны

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сабрана 155,5 тыс. тон агародніны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 1 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9149,7 тыс. т збожжа з улікам рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях краіны. Убрана 208,2 тыс. га плошчаў, а намалочана 1722 тыс. т з ураджайнасцю 84,7 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 22 504,3 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3830,8 тыс. т з ураджайнасцю 473,4, ц/га.

Агародніна ўбрана на плошчы 5,15 тыс. га, усяго яе сабрана 155,5 тыс. т.