Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.02.2024

У Беларусі створаны Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні УНС

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў распараджэнне, якім створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У склад аргкамітэта ўвайшлі шэраг вышэйшых службовых асоб, кіраўніцтва міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў. Узначаліў яго прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

На аргкамітэт, акрамя арганізацыйных пытанняў, таксама ўскладзена задача па шырокім асвятленні праводзімай работы і інфармаванні насельніцтва аб дэлегатах Усебеларускага народнага сходу ў сродках масавай інфармацыі.-0-