Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.06.2024

Урад Польшчы зацвердзіў стварэнне буфернай зоны на граніцы з Беларуссю

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Польшчы зацвердзіў пастанову аб аднаўленні буфернай зоны на некалькіх участках граніцы з Беларуссю. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Беластоку паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск, інфармуе партал Onet.

"Мы зацвердзілі пастанову аб спецыяльнай зоне на граніцы з Беларуссю", - заявіў Туск. Паводле яго слоў, працягласць буфернай зоны складзе некалькі дзясяткаў кіламетраў, а глыбіня - ад 200 м да 2 км на некаторых участках.

Прэм'ер адзначыў, што ўрад усведамляе негатыўныя наступствы стварэння гэтай зоны для мясцовых жыхароў і будзе шукаць спосабы дапамагчы ім.

Раней міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заяўляў, што аднаўленне буфернай зоны неабходна для паляпшэння абароны граніцы і забеспячэння бяспекі супрацоўнікаў. Польшча ўвяла буферную зону ў адказ на міграцыйны крызіс каля граніц з Беларуссю ў 2021 годзе, аднак гэты рэжым быў адменены пасля парламенцкіх выбараў восенню 2023 года.-