Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.09.2023

Урад вызначыў лепшых прадпрымальнікаў Беларусі

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падведзены вынікі нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" па выніках дзейнасці суб'ектаў гаспадарання за 2022 год. Вынікі конкурсу замацаваны пастановай Савета Міністраў ад 26 верасня 2023 года нумар 631, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Вызначаны пераможцы ад абласцей і Мінска па пяці намінацыях: "Паспяховы старт", "Стабільны поспех", "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці", "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг" і "Эфектыўны індывідуальны бізнес".

Звання "Ганаровы прадпрымальнiк" на гэты раз удастоены дзве арганізацыі, прызнаныя прадпрымальнікамі года на працягу двух гадоў запар.

Па традыцыі ўзнагароджванне пераможцаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы. Лепшым прадпрымальнікам будуць уручаны дыпломы, памятныя прызы і падарункі.