Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.05.2023

Узровень малазабяспечанасці насельніцтва Беларусі за 27 гадоў знізіўся больш як у 9 разоў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень малазабяспечанасці насельніцтва Беларусі за апошнія 27 гадоў знізіўся больш як у дзевяць разоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Паводле інфармацыі Сусветнага банка, ВУП Беларусі па парытэце пакупной здольнасці ў параўнанні з узроўнем 1995 года павялічыўся больш як у пяць разоў, а ВУП па ППЗ на душу насельніцтва - у 5,6 раза, дасягнуўшы $21,7 тыс.

У выніку ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва Беларусі за апошнія 27 гадоў зменшыўся ў 9,4 раза.