Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.09.2023

Ваенныя лётчыкі ўпершыню ў Беларусі пасадзілі самалёт Су-30 СМ на трасу

4 верасня, Івацэвіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Ваенныя лётчыкі сёння ў час аператыўна-стратэгічнага вучэння АДКБ выканалі пасадку на самалёце Су-30 СМ на аэрадромны ўчастак дарогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ваенныя лётчыкі адпрацавалі пытанні выкарыстання ўчасткаў аўтадарог у якасці запасных аэрадромаў. Адным з асноўных эпізодаў гэтага этапу вучэння стала непасрэдна пасадка на трасу М1 у Брэсцкай вобласці ваенных самалётаў Ан-26, Су-25, Як-130 і ўпершыню - Су-30 СМ.

"Пасадка адбылася штатна, з адзнакай выдатна. Хваляваліся, паколькі ўпершыню - высокая адказнасць. Дзеянні прадуманыя, выканана ўсё было добра", - расказаў пілот мнагамэтавага знішчальніка Су-30 СМ. Ён растлумачыў, што ўмовы для пасадкі на ўчастак аўтамабільнай дарогі адрозніваюцца ад тых, якія ёсць на стацыянарным аэрадроме, таму ад лётчыкаў патрабуецца высокае майстэрства.

За ходам гэтага вучэння назіраў міністр абароны Віктар Хрэнін. У цэлым у Беларусі сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне войскаў АДКБ "Баявое братэрства" праходзіць з 1 па 6 верасня. Манеўры ваеннаслужачыя праводзяць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.