Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.12.2022

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі хрысціянам, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым і надыходзячым 2023 годам.

Светлае свята нагадвае аб тым, што вялікі духоўны шлях кожнага чалавека пачынаецца з нараджэння ў сэрцы маленькіх парасткаў веры, надзеі і любові. Вечныя хрысціянскія каштоўнасці надаюць нам сіл, аб'ядноўваюць народы і кантыненты, натхняюць на бескарыслівае служэнне бліжняму, заклікаюць да ўзаемапавагі і пошуку кампрамісаў.

Калядныя святы для беларусаў заўсёды былі благаславенным часам, калі мы становімся дабрэйшымі і больш міласэрнымі, удзяляем увагу родным, дапамагаем маючым у гэтым патрэбу, умацоўваем наша адзінства малітвай і стваральнай працай. Гэты дзень вяртае нас да нацыянальных традыцый, якія гістарычна служаць апорай грамадства.

Упэўнены, імкненне да добрасуседства, міру і згоды - залог шчаслівай будучыні Беларусі.

Жадаю ўсім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай гэта Раство стане новым пунктам адліку для добрых спраў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.-0-