Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.04.2023

Віцэ-прэм'ер: у гэтым годзе плануецца сабраць рэкордны ўраджай рапсу

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі плануюць у гэтым годзе сабраць рэкордны ўраджай рапсу - 1 млн т алейнага семя. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Добрым аказаўся 2022 год для аграрыяў. Нам неабходна не проста замацавацца на гэтым узроўні, але і крыху прырасці. Таму мы былі вымушаны скараціць азімае жыта і павялічыць пасевы азімага ячменю. Мы павялічылі пасевы азімай пшаніцы, азімага рапсу, пашыраем пасевы яравога рапсу з такім разлікам, каб у гэтым годзе атрымаць прынамсі 1 млн т алейнага семя рапсу", - сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, да ўборкі павінна падысці 2,5 млн га збожжавых культур разам з кукурузай, з якіх 26 працэнтаў - гэта яравыя збожжавыя і зернебабовыя, астатняе - азімыя збожжавыя і кукуруза. "У мінулым годзе ў нас атрымалася ўраджайнасць разам з кукурузай 35,8 ц/га, у гэтым годзе ставім задачу прынамсі не ніжэйшую за ўзровень мінулага года", - адзначыў віцэ-прэм'ер.