Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.10.2023

ВУП Беларусі ў студзені-верасні вырас на 3,5 працэнта

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі за 9 месяцаў 2023 года вырас на 3,5 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з ацэнкай, у студзені-верасні аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br157,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,5 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2022 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-верасні 2023 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 108,9 працэнта.