Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.03.2024

Выбары дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці пройдуць з 1 па 10 красавіка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці пройдуць з 1 па 10 красавіка. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Колькасць дэлегатаў, якія падлягаюць выбранню ад мясцовых саветаў дэпутатаў, - 290 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці - 400 чалавек.