Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.03.2024

Хрэнін сустрэўся з начальнікам Генштаба Узброеных Сіл Узбекістана

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін сустрэўся з першым намеснікам міністра абароны - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Узбекістан генерал-маёрам Шухратам Халмухамедавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

У ходзе сустрэчы Віктар Хрэнін давёў ваенна-палітычную абстаноўку ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, адзначыў адзінства падыходаў у ацэнцы поглядаў на выклікі і пагрозы ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, а таксама даў высокую ацэнку ўзроўню ваеннага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам.