Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.12.2021

XXIII Міжнародны анлайн-конкурс дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Пакаленне творчасці”

26 снежня 2021 года  адбыўся  XXIII Міжнародны анлайн-конкурс дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці   “Пакаленне творчасці”  пад эгідай Творчага аб'яднанняСузор'е мастацтваў(Екацярынбург, Расія).

Сярод целей фестывалю-конкурсу: прыцягненне таленавітых дзяцей і моладзі; садзейнічанне рэалізацыі творчых здольнасцяў і гарманічнага развіцця асобы; пашырэнне культурнага міжнацыянальнага супрацоўніцтва; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем аматарскай і прафесійнай творчасці; садзейнічанне ўзнікненню і ўмацаванню рознабаковых творчых кантактаў паміж удзельнікамі фестывалю-конкурсу; павышэнне выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры удзельнікаў.

         Філіял “Карнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прадставілі:

         Баранцэвіч Усевалад, узроставая група 11-12 гадоў, намінацыя ”Інструментальны жанр народны, баян”, настаўнік Кулініч Ю.Ф. - дыплом лаўрэата I ступені;

         Сікор Аляксандра, узроставая група 13-15 гадоў,намінацыя “Інструментальны жанр класічны, фартэпіяна”, настаўнік Прохар М. Э. - дыплом лаўрэата I ступені.

         Настаўнікі філіяла Кулініч Ю.Ф., Прохар М.Э. узнагароджаны Падзячнымі лістамі за прафесійнае майстэрства, педагагічны талент і крапатлівую працу ў выхаванні дзяцей і моладзі.

         Віншуем нашых пераможцаў!