Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.01.2024

За два тыдні 2024 года ў Беларусі пры пажарах загінулі 55 чалавек. МНС праводзіць праверку кватэр і дамоў

Беларускія ратавальнікі б'юць трывогу! У сувязі з маразамі моцна ўскладнілася аператыўнае становішча ў краіне! Ужо за два тыдні новага года пры пажарах загінулі 55 чалавек! Супрацоўнікі МНС праводзяць праверку кватэр і дамоў: глядзяць, ці стаяць пажарныя апавяшчальнікі, кантралююць спраўнасць пячнога ацяплення і веды банальных правіл пажарнай бяспекі. 

У першую чаргу супрацоўнікі МНС ідуць у шматдзетныя сем'і, да людзей, якія злоўжываюць спіртным, самотным пенсіянерам.