Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.09.2022

За пячаццю памяці. "Гэта была проста яма смерці!" Шакіруючыя будні аднаго з самых страшных беларускіх канцлагераў

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай ("Апошнія сведкі") і Міністэрствам юстыцыі ("Архівы. Нічога, акрамя праўды") адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".

У новым выпуску жахлівую гісторыю будняў канцлагера Калдычэва расказвае адзін з яго вартаўнікоў Мікалай Калько, у чые абавязкі таксама ўваходзіла знішчэнне зняволеных. Кат растлумачыў, чаму большую частку пахаваных у месцах масавага расстрэлу пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны знаходзілі голымі, што на самай справе шукалі ў дамах вясковых жыхароў паліцаі, і падрабязна апісаў зневажальныя катаванні вязняў канцлагераў. З гэтага выпуску праекта вы зразумееце, у якіх умовах прайшлі апошнія дні жыцця 22 тыс. чалавек, знішчаных у канцлагеры Калдычэва на працягу двух гадоў.

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты аб вайне, пра якія раней лічылі за лепшае не гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.