26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два з васьмі мемарыялаў, устаноўленых у аграгарадку Крынкі (Віцебская вобласць), прысвечаны памяці Марыі Акцябрскай.26 снежня 1943 года Саўінфармбюро паведамляла: "Нашы войскі авалодалі таксама чыгуначнай станцыяй Крынкі". "Тут амаль дзевяць месяцаў стаяў фронт, - расказвае Васіль Купчонак, настаўнік гісторыі Крынкаўскай сярэдняй школы імя М.Ц. Лынькова і па сумяшчальніцте кіраўнік школьнага музея. - Лінія абароны праходзіла непасрэдна па тэрыторыі цяперашняга аграгарадка".Факты ўказваюць на тое, што сярод першых, хто ўварваўся на станцыю, быў танк "Баявая сяброўка". Але чаму тэхніку назвалі менавіта так? І які лёс напаткаў Т-34 у Крынках? Адказы на гэтыя пытанні знойдзены аўтарам новага дакументальнага нарыса "Каханне, абпаленае вайной" з цыкла "Гісторыя аднаго подзвіга", якія з'яўляецца сумесным праектам БЕЛТА і часопіса "Беларуская думка".
Уважліва вывучаючы дакументы тых гадоў, журналіст крок за крокам раскрывае трагічную гісторыю кахання. Вадзіцелем той самай "Баявой сяброўкі" была ўраджэнка Крыма Марыя Акцябрская. Яшчэ ў 1925 годзе яна выйшла замуж і была шчаслівай са сваім любімым да самай вайны. У канцы лета 1942-га Марыя атрымала пахавальную - яе Ільі больш няма. Яна не раз прыходзіць у ваенкамат, даказвае, што ўмее страляць, вадзіць машыну. Яе накіроўваюць вучыцца кіраваць танкам. Жадаючы адпомсціць, Марыя купляе на ўсе асабістыя зберажэнні Т-34 і адпраўляецца на фронт у якасці вадзіцеля. Смелая жанчына з мужчынскім характарам назвала сваю тэхніку "Баявой сяброўкай". Як змагаліся "сяброўкі" на беларускай зямлі, і расказвае дакументальны нарыс.
Фота музея Крынкаўскай сярэдняй школы імя М.Ц. Лынькова.