Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.08.2023

10 жніўня ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства для ўдзельнікаў палатачнага лагера «Юность» сярэдняй школы праведзена прафілактычная гутарка «Что нужно знать, чтобы не стать жертвой насилия»

 На мерапрыемства былі запрошаны старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Дубынін Аляксандр Сяргеевіч і оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага  вышуку Худзік Мікалай Віктаравіч. Аляксандр Сяргеевіч расказаў пра палавую недатыкальнасць дзяцей, аб выкананні правілаў бяспекі, каб не стаць ахвярай злачынства, куды звярнуцца за дапамогай. Мікалай Віктаравіч паведаміўпра крымінальную адказнасць за злачынства супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Потым прадстаўнікі органаў унутраных спраў адказалі на   пытанні. У канцы мерапрыемства бібліятэкар раздала прысутным буклеты і памяткі: «Как не стать жертвой насилия», «Нужно помнить», «Что делать, если ты пострадал».