Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.03.2024

14 сакавіка – Дзень праваслаўнай кнігі

13 сакавіка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы ў рамках сумеснага праекта з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрыторыя пазнанняадбыўся ўрок духоўнасці Дзе вера, там і сіла, прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі. Ва ўступным словебібліятэкар раскрыла сэнс паняццяў “вера”, “дабро” і “зло”, расказала пра праявы дабрыні, міласэрнасці, узаемаразумення, павагі, добразычлівасці людзей у адносінах адзін да аднаго.

Запрошаны на сустрэчу іерэй храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Свіслачы Дзіянісій Чарняеў растлумачыў, што праваслаўе – гэта цэлы свет са сваёй унікальнай мовай, часта незразумелай тым людзям, якія далёкія ад веры. Дапамагчы зразумець гэтую цудоўную мову дапамагаюць праваслаўныя кнігі з разнастайнай духоўнай тэматыкай. Айцец Дзіянісій адказаў на ўсе пытанні, а таксама ў гонар свята Дня праваслаўнай кнігі падарыў Свіслацкай раённай бібліятэцы кнігу “Пра Бога і веру. Гутаркі для дзяцей і бацькоў”.

У завяршэнні мерапрыемства прысутным была прадстаўлена тэматычная выстава “Свет веры і духоўнасці” і зроблены агляд літаратуры.