Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.03.2021

22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні

Колькі б гадоў ні мінула з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. У памяць пра ахвяр Хатыні і ўсіх, хтозагінуўў гады Вялікай Айчыннай вайны ў бібліятэках ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” прайшлі мерапрыемствы.

22 сакавіка ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5 класа гімназіі №1 імя К.Каліноўскага прайшло інфармацыйнае паведамленне “Хатынь: гаворачая цішыня”. Вядучыя ў вершах і прозе перадалі боль і гнеў маленькай беларускай вёсачкі. Прысутныя здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”,успомнілі аб страшнай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, пазнаёміліся з гісторыяй іншых вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні. Да мерапрыемства была арганізавана тэматычная выстава, дзе прадстаўленалітаратура аб лёсе “вогненых вёсак”, малюнкі дзяцей аб гэтай трагедыі. У завяршэнні ўсімпрысутнымбыў уручаны тэматычны буклет “Званы Хатыні”.

22 сакавіка на ўрок памяці “Хатынь – вечны сімвал памяці і смутку” уСвіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 9-х класаў СШ №2 імя М.П.Масонава. У сучасным свеце няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “Хатынь”. Назва невялікайбеларускай вёсачкі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Праслухаўшы інфармацыйнае паведамленне і праглядзеўшы мультымедыйную прэзентацыю “Хатынь – вечны сімвал памяці і смутку”, рабятыдаведаліся пра гісторыю вёскі Хатынь і жудаснуютрагедыю, якая напаткала яе жыхароў у 1943 годзе. Прысутныя пачулі інфармацыю пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, уражлівага архітэктурна-мастацкага збудавання, здзейсніўшы віртуальную экскурсію ў гэтае памятнае месца. Прадэманстраваны відэафільм “Хатынь”прымусіў азірнуцца і задумацца над гісторыяй чалавецтва. У канцы сустрэчы вучні пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Трагедыя беларускай Хатыні”і ў гутарцы прыйшлі да высновы: колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая.