5 мая Свіслацкая
раённая бібліятэкадалучылася да абласного бібліятэчнага дня “Мы – гэтапамяць”, прысвечанага 76-ай
гадавіне Вялікай Перамогі.
У праграме
дня – акцыя “Мы – гэтапамяць”, патрыятычная акцыя “Кветкі ў абеліска”, тэматычная вечарына “Слава Перамогі ў
сэрцах пакаленняў”.
Падчас акцыі “Мы – гэта памяць” гулкім набатам
гучалі словы вядучых пра вялікі подзвіг савецкіх людзей, які яны здзейснілі
дзеля будучыні і міру на Зямлі, пра неабходнасць памятаць і ніколі не забываць
усіх, хто дараваў нашым пакаленням радасць жыцця і будучыню. Не забываць і не
сцерці з гісторыі дні і ночы страшэннай і жорсткай вайны, дапамагаюць кнігі, як
напамін, што ў руках людзей захаваць мір. Вучні школ горада, члены БРСМ, чыталі вершы, у выкананні Ганны Мысліцкай
гучала песня “Мой
милый, если б не было войны”. У руках прысутных
– партрэты абаронцаў Радзімы, кветкі і паветраныя шары, лампадка, як сімвал
Вечнага агню.
Працягам мерапрыемства
стала патрыятычная акцыя “Цветы у обелиска”. Удзячныя нашчадкі ўсклалі кветкі
да помніка загінуўшым савецкім воінам, вызваліўшым Свіслач, ушанавалі іх памяць
хвілінай маўчання.