Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.01.2021

Бібліятэкар года

Па выніках 2020 года лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко ў намінацыі“Бібліятэкар года” стала Ірына Уладзіміраўна Сарай –  бібліятэкар Поразаўскайбібліятэкі-цэнтра краязнаўства.

Ірына Уладзіміраўна прысвяціла бібліятэчнай справе больш за 40 гадоў. Пад яе кіраўніцтвам актыўна вялася шматгадовая праца па вывучэнню гісторыі роднага краю, зборы і папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў. Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства неаднаразова з’яўлялася ўдзельнікам і пераможцам у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Пры непасрэдным удзеле Ірыны Уладзіміраўны рэалізаваны праект “Адроджанае рамяство” па захаванню ўнікальнай тэхнікі поразаўскагаганчарнага мастацтва. У бібліятэцы дзейнічае музейныпакой “Мастацтва гліны і агню”, плённа працуе аматарскае аб’яднанне “Спадчына”па асваенню навыкаў ганчарнага рамяства.

З высокай узнагародай Ірыну Уладзіміраўну павіншавалі старшыня Свіслацкага райвыканкама А.Л.Вярсоцкі, намеснік старшыні райвыканкама Ю.В.Кулікоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І.Э.Паўлючэня, дырэктар ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка”С.І.Піваварчык, старшыня Поразаўскага сельскага выканаўчага камітэта В.В.Акудовіч.