Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.09.2021

Да Дня народнага адзінства

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, навучэнцы СШ №2 імя М.П.Масонова былі запрошаны ў Свіслацкую раённую бібліятэку на дыялогавую пляцоўку “Мы розныя, а радзіма адна”.

Пачалі працу пляцоўкі з дэкламацыі верша, прысвечанага святу народнага адзінства. Практыкаванне “Мы разам”,якое выканалі ўсепрысутныя, паказала, што кожны чалавек унікальны, ён валодае толькі яму уласцівымі якасцямі. Але, нягледзячы на ​​тое, што мы розныя, многае нас аб’ядноўвае.

У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галавач Ігар Аляксеевіч, старшыня Свіслацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Пракопік Алена Уладзіміраўна, дырэктар Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея Лукша Максім Мікалаевіч.

Алена Уладзіміраўна расказала, якая галоўнаяідэя Года і свята народнага адзінства, прывяла з гісторыі прыклады самаахвярнасці, міласэрнасці, цяжкіх выпрабаванняў і грандыёзных перамог беларускага народа, падкрэсліўшы, што яскравым прыкладам адзінства беларускага народа з’яўляецца гераічная барацьба з агульным ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ігар Аляксеевіч расказаў пра гістарычныя аспектыдадзенага свята, як і ў адпаведнасці з чым былозаснаванадзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.

Максім Мікалаевіч акунуўся ў гістарычнае мінулае і распавёў, як жылі беларусы да аб’яднання, у якім стане ў той перыяд знаходзілася прамысловасць, культура, адукацыя, ахова здароўя, пра тое, якой было жыццё заходніх беларусаў, што адбывалася на Свіслаччыне ў той час.

Прысутныя вялі дыялог на тэму “Што нас аб’ядноўвае, што азначаюцьсловыадзінства, яднанне”, абмеркавалі пытанні: “Як  растлумачыць паняцці “нацыянальнаясамасвядомасць”, “нацыянальнае адзінства”, “народнае адзінства”?”;“Як ўзнікае і ў чым праяўляецца адзінства народа любой краіны?”. Дыялог атрымаўся змястоўным і пазнавальным.

Старшакласнікі ахарактарызавалі нашу краіну словамі і раскрылі іх значэнне, пагутарылі пра малую радзіму, успомнілі землякоў, якія з’яўляюцца ўвасабленнем нацыянальнай годнасці, абмеркавалі пытанне: “Што я магу зрабіць для сваёй Радзімы, для людзей Беларусі зараз і калі стану дарослым?”. І ў завяршэнні працы дыялогавай пляцоўкі рабятам прапанавалі ўпрыгожыць карту Беларусі васількамі са сваімі пажаданнямі. Іх увазе быў прадстаўлены агляд тэматычных выстаў “Праз кнігу ўбачыцькраіну: Беларусь”і “Усям’і адзінай”.