Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.09.2023

Да Дня народнага адзінства

Да Дня народнага адзінства 13 верасня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы з вучнямі 11 класа гімназіі №1 прайшла гутарка-дыялог “Непераможная краіна – калі адзін народ”. Рабятам расказалі пра гісторыю гэтага свята, пра гераічныя старонкі гісторыі нашай рэспублікі, пра знакамітых беларусаў, аб традыцыях, сімвалах і славутасцях Беларусі. Навуковы супрацоўнік Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея Жук Людміла Георгіеўна з дапамогай электроннай прэзентацыі раскрыла тэму “Свіслаччына ў складзе Польшчы 1921-1939 гг.”. Галоўны спецыяліст сектара культуры Свіслацкага райвыканкама Варанец Іван Іванавіч расказаў прысутным, што стала пачаткам уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, што гэтаму папярэднічала. Напрыканцы мерапрыемства старшакласнікаў пазнаёмілі з тэматычнай выставай “У сям'і адзінай”, дзе прадстаўлены кнігі, прысвечаныя тэме народнага адзінства.