БЕЛ


Музейны пакой «Навадворскі летапіс» – гэта запрашэнне ў гісторыю мястэчка. Туды мы накіроўваемся з загадчыкам філіяла-клуба Сняжанай Кобелевай. Адчыняюцца дзверы – і трапляем у невялікую галерэю. Менавіта такое пачуццё ўзнікае, таму што прадстаўлена гісторыя Новага Двара... карцінамі. Гэта добра: пачуў – пабачыў.