Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.06.2024

Дзень дзіцячай літаратуры “Необъятен и велик мир волшебных детских книг”

6 чэрвеня Свіслацкая раённая бібліятэка для юных чытачоў арганізавала летні дзень дзіцячай літаратуры “Необъятен и велик мир волшебных детских книг”.

У гэты дзень для наведвальнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Бригантина”  адбылася прэм’ера тэатралізаванага паказу “По сказочным тропинкам Лукоморья”, у аснову якога была пакладзена “Сказка о рыбаке и рыбке” А.С. Пушкіна, прымеркаваная да 225-годдзя з дня нараджэння вялікага пісьменніка. Перад паказам спектакля бібліятэкар расказала дзецям цікавыя факты біяграфіі Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па яго казках, у літаратурных гульнях “Казачныя аб’явы”, “Злучы слова і яго значэнне”. Дзеянне казкі разгарнулася на фоне маляўнічых дэкарацый, шуму мора. Пастаноўка любімай казкі выклікала   захапленне ў юных гледачоў. Рабяты з суперажываннем глядзелі тэатральную фантазію, выказваючы падзяку акцёрам-лялькаводам доўгімі апладысментамі. Зацікавіла дзяцей кніжная выстава-інсталяцыя “У Лукоморья дуб зеленый”, якая пазнаёміла з творчасцю вялікага рускага пісьменніка.

Для атрада “Волна” дзіцячага аздараўленчага лагера “Бригантина” была праведзена гадзіна вясёлых забаў  “Для юных книгочеев наш дом открыт всегда”, падчас якога рабяты акунуліся ў вясёлую і сяброўскую атмасферу. Удзельнікам спатрэбілася кемлівасць, увага і спрыт для таго, каб выканаць заданні конкурсаў: “Узнай литературного героя, Сказочный винегрет. Захапленне ў дзяцей выклікалі гульні:  Заморочки из бочки,Сказочные обгонялки,Большая сказочная контрольная, Задания цветика-семицветика”. З захапленнем прысутныя знаёміліся з літаратурай выставы-экспазіцыі “Книжная россыпь”.

Летні дзень дзіцячай літаратуры прайшоў весела і падарыў удзельнікам добры настрой.