Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.11.2023

Дзяцінства без жорсткасці і насілля

З мэтай прафілактыкі сямейнага насілля і злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і свабоды непаўналетніх 9 лістапада ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 7 класаў СШ №2 імя М.П.Масонава адбыўся ўрок-папярэджанне “Дзяцінства без жорсткасці і насілля”.

Запрошаны на сустрэчу старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Свіслацкага РАУС А.С.Дубынін расказаў дзецям аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх у рэспубліцы і нашым раёне, аб крымінальнай адказнасці за ўчыненыя злачынствы, адказаў на пытанні.

Інструктар-валеолаг Свіслацкай ЦРБ Л.Ч.Саўко пазнаёміла прысутных з “Правіламі пяці нельга”, назвала нумар тэлефона даверу экстранай псіхалагічнай дапамогі.

Педагог-псіхолаг Свіслацкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Л.А.Барычэўская дала рэкамендацыі аб прыняцці правільных рашэнняў у складаных жыццёвых сітуацыях і аб тым, што неабходна зрабіць, калі сябар знаходзіцца ў крызісным стане.

У выніку ўсе прыйшлі да высновы, што кожнаму трэба вучыцца выконваць правілы бяспекі, умець за сябе пастаяць, ведаць, куды звярнуцца за дапамогай. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі інфармацыйныя буклеты “Як не стаць ахвярай насілля”, “СТОП насілля”, “Правілы пяці нельга” і іншыя. Напрыканцы ўвазе прысутных была прапанавана літаратура і інфармацыйныя матэрыялы па гэтай тэме.