БЕЛ
Чым далей ад нас адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым каштоўней становяцца творы – сведкі старонак нашай гісторыі. Чытанне кніг дапамагае не перарвацца жывой ніці, якая аб’ядноўвае мінулае і будучае.
Напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкі раёна запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў акцыі “Чытаем разам кнігі пра Вялікую Айчынную вайну”.
Прачытайце добрую кнігу пра вайну, яна дапаможа акунуцца ў тыя суровыя і гераічныя гады, разам з героямі кніг адчуць дыханне часу, перажыць боль і горыч страт, захапленне і пачуццё любові да ўсяго жывога і сапраўднага.
Памяць пра тую страшэнную вайну павінна захавацца і перадацца ад пакалення да пакалення.