Свіслацкая раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у абласным конкурсе “Малая радзіма: імгненні гісторыі” і ўзнагароджана дыпломам за перамогу ў намінацыі «Быт нашых продкаў».
Фотаматэрыялы на конкурс былі прадстаўлены ў незвычайнай форме: асновай фотаальбома стаў беларускі ручнік – прадмет, які шырока выкарыстоўваецца ў побыце нашых продкаў, у разнастайных абрадавых сітуацыях.
Прадстаўленыя фатаграфіі згрупаваны па раздзелах:
“Паўсядзённае жыццё нашых продкаў” – цікавыя моманты з паўсядзённага жыцця нашых продкаў, знешні воблік гараджан і сялян Свіслаччыны, вядзенне хатняй гаспадаркі, працоўныя дні, заняткі свіслачан у вольныя хвіліны;
“Дзіцячыя і школьныя гады” – раскрываецца свет дзяцінства нашых продкаў, іх цацкі, адзенне, школьныя фатаграфіі розных гадоў вучняў школ раёна;
“Рамёствы і народныя промыслы” –знаёміць з самабытнымі рамёствамі Свіслаччыны (чорназадымленая кераміка, ткацтва, бондарства, пляценне паясоў і інш.);
“Традыцыі, звычаі, абрады” – вясельныя абрады, убранне жаніха і нявесты, калектыўныя вясельныя фатаграфіі рознага часу, провады ў армію, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, першамайская дэманстрацыя.
Усе прадстаўленыя фатаграфіі маюць сваю гісторыю, якую асцярожна захоўваюць у кожнай сям’і.
Свіслацкая раённая бібліятэка прадстаўляе відэаролік да абласнога конкурсу “Малая радзіма: імгненні гісторыі”, у якім атрымала перамогу.