БЕЛ
Лямпа ад ваенфельчара
Васіль Сарокін нарадзіўся 9 мая 1918 года ў Курскай вобласці. Нягледзячы на ўсе цяжкасці таго часу, яму ўдалося скончыць 7 класаў. У 30-я гады паступае ў Горкаўскі фармацэўтычны тэхнікум. Пасля яго заканчэння застаецца ў Горкім асістэнтам аптэкі. У 1938 годзе па камсамольскай пуцёўцы ад’язджае на Далёкі Усход. Працуе ў 1-й Далёкаўсходняй Чырванасцяжнай арміі ў шпіталі, затым – начальнікам аптэкі горада Барабаш. У 1941-м Васіль Сарокін рвецца на фронт, але і на Далёкім Усходзе неспакойна, і да 1942-га ён знаходзіцца там. Атрымоўвае званне старэйшага ваенфельчара. У 1942-м Васіля Пятровіча пераводзяць у дзейсную часць пад Маскву. Ён знаходзіцца ў складзе 105-й асобнай стралковай брыгады ў якасці начальніка санітарнай службы. Быў паранены, пасля шпіталю зноў вярнуўся ў родную часць, атрымаў званне старэйшага фельчара дывізіёна.
Ампулы ёду з 1943 года
Калісьнія рэцэпты
Асабістыя рэчы
Кельня