БЕЛ



Ад маці да дачкі, з пакалення ў пакаленне перадаецца майстэрства прыгатавання беларускага каравая. У яго свая гісторыя. Ён сам – гісторыя. І таму варты апынуцца… у музеі. Ну раз заслугоўвае – калі ласка! Так каравай заняў пачэснае месца ў Музеі хлеба, што існуе на базе сярэдняй школы № 2 імя М. Масонава г. Свіслачы. Сам музей мае салідны ўзрост, заснаваны ажно ў 1992 годзе. А сёлета перажыў рамонт, абнавіўся, прырос экспанатамі і працягвае расшыраць экспазіцыю. Зараз, расказаў кіраўнік музея Аляксандр Пясецкі, тут змяшчаецца 327 экспанатаў. Асаблівую цэннасць маюць арыгінальныя прылады працы, прадметы быту хлебароба, дакументы, фотаздымкі. Экскурсіі, у тым ліку і віртуальныя, інтэрактыўныя гульні, прысвечаныя гісторыі землядзелля і хлебапячэння, – тое, чым здзіўляе Музей хлеба наведвальнікаў.