Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.01.2022

Прыгажосць па-за часам года

У сучасным ландшафтным дызайне сталі шырока выкарыстоўваць іглічныя расліны. У асноўным – туі. З дапамогай гэтых прыгожых дрэў можна ствараць жывыя загарадзі, арыгінальныя карціны – гэта спалучэнне туй, любых нізкарослых іглічных раслін і кветак.

Высакародныя туі могуць таксама стаць своеасаблівым і непаўторным фонам: вясной будуць адцяняць далікатную лістоту, летам – усё кветкавае хараство, восенню – яркасць апалай лістоты. Ды і зімой без прыгажосці гэтых стройных дрэў было б зусім сумна і безаблічна. Напэўна, туі гэта таксама разумеюць. Таму часам здаецца, што гэтыя вечназялёныя прыгажуні гардзяліва пазіраюць на нас, маўляў, паглядзіце, якія мы здатныя ды ладныя.

Жыхар Свіслачы, чыя сядзіба знаходзіцца па вуліцы Дзяржынскага, 35, Яраслаў Мармура вельмі задаволены такімі дрэўцамі. Яны не толькі не патрабуюць асаблівай увагі, але і ствараюць утульнасць, зацішак і надаюць прыгажосць усёй тэрыторыі, дзе знаходзіцца дом.


Валянціна ХАМЧУК
Фота аўтара