15.12.2022
Семінар-практыкум клубных работнікаў па традыцыйных рамёствах адбыўся ў раёне
Гаворка ішла пра народныя рамёствы ў сучасных умовах існавання.У рабоце семінара прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня, дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Мацкевіч. Экспертамі па вынесенай на абмеркаванне тэме выступілі вядучыя метадысты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Гарчычка і Андрэй Пятрук.
Паказчыкі работы па адраджэнні фальклору ў Свіслацкім раёне ў бягучым годзе і перспектывы развіцця, інвентарызацыя этнаграфічных прадметаў на прыкладзе дзейнасці музеяў, музейных пакояў і экспазіцый, створаных на базе ўстаноў культуры клубнага тыпу Гродзенскай вобласці, традыцыі вырабу чорнаглянцавай керамікі на Свіслаччыне, вопыт работы мясцовага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, пераемнасць мастацкіх практык саломапляцення і выцінанкі, умовы практыкавання элемента нематэрыяльнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання поразаўскай банкухі”, дзейнасць аматарскага аб’яднання “Майстры пушчанскага краю” – пытанні, якія былі пастаўлены ў парадак дня.
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/56b/56b848d2e43f301624c85cdfba501e44.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/e30/e30409fb8c2ce5e1160f623d2a8dc325.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/779/7796d89d7713aa3d03d924bad94a0994.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/f7c/f7c0da93d27ca9ade5178a676a4aacfd.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/e43/e438417fc8e8a0e3ad7d1cd2fb56dbd3.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/aa0/aa08a99559ea1877217d53a54377ce86.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/9ce/9ce6d5d73d3bc2f23b94cdb150e62d2e.jpg)
Цікавай часткай сустрэчы сталі прапанаваныя свіслацкімі майстрамі майстар-класы па ручному ткацтву, саломапляценні, пісанцы, ткацтву на кроснах, ганчарству, выцінанцы, пляценню з папяровай “лазы” і сучасным відам дэкаратыўна-прыкладной творчасці. ![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/d85/d859ca3f94ca6808911ee45326bfb27e.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/3a6/3a6ad4dfa81774ce458b111238083a39.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/b99/b99f07f25efe0af45d2b7170373f2f58.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/8b6/8b602218bbb2a126fba7bffc03080d04.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/ca8/ca8b3bc245af1c2b1632eb000b6996f7.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/3a9/3a986547561efafed9e2186633a730a6.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/470/47076e754954eb372ed1b2c751c4bdb2.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/193/193b33b5d47dad1303585d56e047c14d.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/198/198dca3d39f5f7d3bab624ae6ad958c8.jpg)
Як можна выкарыстаць вырабы народных рамёстваў у абрадах і святах, прадэманстраваў фальклорны калектыў “Крынічанька”, паказаўшы фрагмент абрада “Хрэсьбіны”.![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/eea/eea411c7729263dc9cf29062448b27e6.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/997/997ff4e0c3d7c5c215f4f908e2d83906.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/ba1/ba1285b24a7200089083da4dfaac617c.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/70f/70f8f01ec35572b6613bb5f8d05a37f5.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/6c2/6c24ac98e24bead627f50c7868bf4015.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/b80/b80a25bceeae83058af221a7cf71685c.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/6f8/6f88d96b2f538343d3f342c49cce45cb.jpg)
Пазнаёміцца з работамі мясцовых рамеснікаў заклікала арганізаваная ў фае выстаўка.![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/60a/60a2af2c6e9e81eeadb249e21388ff1c.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/a13/a13362df37a8051cdbf50375f7f3d14a.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/a41/a41f21a4fa5bfdd8ea63e6a0c15f76f4.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/71a/71a5e919293159f108806e5f2866073d.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/c24/c24e6cfcf008982d025870676ac7c788.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/69d/69d119cb3f2b2fd2976fec2afebf3e28.jpg)
– Семінар быў прысвечаны пытанням папулярызацыі і захавання народных рамёстваў, але мы сёння гаварылі ў цэлым аб традыцыйнай культуры раёна, – падкрэсліла Ірына Гарчычка. – Былі дадзены рэкамендацыі для клубных устаноў. Я думаю, семінар патрэбны і карысны. Кожны нешта для сябе ўзяў. Што б хацелася адзначыць? У раёне добры фальклорны калектыў, я маю на ўвазе “Крынічаньку”. Але, як кажуць, дасканаласці няма мяжы. На высокім узроўні паказваюць сваю работу майстры па саломапляценні. У раёне жывуць і працуюць выдатныя носьбіты мастацтва выцінанкі. Развіваецца кераміка. Ёсць у рэгіёне элемент нематэрыяльнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання поразаўскай банкухі”. Мы яе паказваем на рэспубліканскіх мерапрыемствах, на міжнародных яна таксама пабывала. Разам з тым ёсць над чым працаваць. У першую чаргу – над папулярызацыяй таго, што ёсць. Я думаю, гэта справа часу.Наталля ТУРКОФота аўтара