Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.06.2021

Справаздачныя канцэрты філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”

28 і 30 мая 2021 года ў аграгарадках Новы Двор і Корнадзь прайшлі штогадовыя справаздачныя канцэрты філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”. Навучэнцы  філіяла і іх настаўнікі прадэманстравалі   свае музычныя дасягненні за мінулы 2020/21 навучальны год. Перад гледачамі былі выкананы як інструментальныя так і  вакальныя творы. А пасля канцэртаў, у прысутнасці бацькоў, настаўнікаў, гасцей філіяла, лепшыя навучэнцы былі ўзнагароджаны  граматамі за выдатную вучобу і  прыкладныя паводзіны, лістамі падзякі за добрыя вынікі ў  асваенні спецыяльнага інструмента. Дыпламанты рэгіянальных, абласных, міжнародных канкурсоў атрымалі за сваю перамогу ад адміністрацыі школы мастацтваў салодкія падарункі. Шмат слоў з пажаданнямі прагучала ў адрас  3 выпускнікоў філіяла “Корнадзь”,  якім  былі ўручаны ганаровыя граматы і  “Пасведчанні” аб заканчэнні ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”. У добры шлях!