Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.06.2021

Свіслацкая дзіцячая бібліятэка на раённым свяце “Рознакаляровае неба дзяцінства”, да Дня абароны дзяцей.

Свіслацкая дзіцячая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у раённым свяце “Рознакаляроваенеба дзяцінства”, прысвечаным Дню абароны дзяцей. 1 чэрвеня ў гарадскім парку імя В.Тышкевіча бібліятэка прапанавала юным свіслачанам і гасцям горада святочна-гульнёвую пляцоўку “ВостраўЧыталія на планеце Лета”. Увагу дзяцей прыцягвала маляўніча аформленая кніжная выстава “Лето, солнце, книга, Я – вот гармония, друзья!”, дзе былі прадстаўленыкнігі, якія гавораць, кнігі-пазлы, кнігі-панарамы і іншыя інтэрактыўныя кнігі. Пазнавальная віктарына “Вецер па моры гуляў і караблік падганяў” сабрала знаўцаў марской тэматыкі. Рабяты, атрымаўшы караблік у рукі, ўспаміналі самых вялікіх рыб і самае малоемора ў свеце, называлі самых небяспечных марскіх жывёл і рыб-доўгажыхароў. Аматары казак і прыгод змаглі праявіць свае веды ў літаратурнай гульні “Вялікая казачная кантрольная”, дзе ім трэба было з закрытымівачыма вызначыць казачных персанажаў, назваць іх імя і даць гістарычную даведку. І гэта ім удалося! Знаўцаў фальклору аб’яднаў конкурс “Рамонкавая загаданачка”. За добрыя веды дзеці атрымлівалі салодкія прызы і сувеніры. На працягу свята ўсе жадаючыя чыталі кнігі, гарталі часопісы, гулялі ў настольныя гульні. Аматараў сэлфі і фатаграфіі прыцягнула фотазона“Усмешка з кнігай і лялькай”. Дзятва не толькі выбірала любімы твор для фатаграфіі, але і лялечнага героя тэатра кнігі “Кніжынка”,змаглі зрабіць эксклюзіўнае фота. Усе прысутныя правялі час з карысцю для душы і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.