Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.03.2024

Тыдзень дзіцячай кнігі ў раённай бібліятэцы

У Свіслацкай раённай бібліятэцы святам кнігалюбаў “Вось такія мы сябры: бібліятэка, кніга, я” урачыста адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Рабяты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, яго значэнне, успомнілі любімыя кнігі. Кніжная фея і героі казак запрасілі дзяцей адправіцца ў чароўную краіну і акунуцца ў казачны свет, поўны цудаў і прыгод. Баба Яга задавала каверзныя пытанні, блытаючы дзяцей у назвах казак, але ўдзельнікі бліскуча справіліся з адказамі і дапамаглі Бабе Язе вярнуць страчаныя прадметы казачным героям. Карлсан расказаў юным чытачам, для чаго патрэбны кнігі, а конкурс «Галопам па казках» дапамог яму даведацца, хто шмат чытае і хто сябар бібліятэкі. Разам з Нязнайкай маленькія гледачы лёгка разгадалі “Загадкі з падвохам”. Свае мастацкія здольнасці школьнікі праявілі ў конкурсе-эстафеце “Малюем калабка”. Па выніках мінулага года Дыпломам “Самы чытаючы клас” былі ўзнагароджаны вучні 3 “А” класа СШ №2 імя М.П.Масонава, класны кіраўнік Н.Б.Якута. Мерапрыемства даставіла шмат задавальнення юным чытачам.