БЕЛ

Вярнуўся з узнагародамі, і тры яго браты таксама вярнуліся з вайны жывымі і здаровымі. Во шчасце было для маці! Ажаніліся мы. Хлопчык праз год нарадзіўся. Некалькі месячыкаў яму было, я паехала з ім да бацькі пагасціць у Алісеевічы. Дзіцятка маё захварэла і па дарозе назад памерла на руках у мяне. Свякроўка вельмі сварылася на мяне, а я і сама дараваць сабе не магла, што не ўберагла сыночка. У 49-м нарадзіўся другі хлопчык, а потым дачушкі – Ніначка і Ганначка. Былі яшчэ Валодзя і Светачка, але зусім кароткі быў іх лёс, яны паўміралі маленькімі.