01.12.2021
За музейным вопытам – у Свіслач
У рамках абласнога выязнога семінара «Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы» дырэктары і супрацоўнікі музеяў Гродзенскай вобласці наведалі Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей.Семінар распачаўся сёння ў Мастоўскім раёне, а завяршыцца заўтра ў Слоніме. У двухдзённай праграме – наведванне дзевяці ўстаноў: Мастоўскага музея «Лёс і чалавек», Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, «Музея Вавёркі» ў Бераставіцы, Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея, Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя П. І. Баграціёна, Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў, Косаўскага палацава-паркавага комплексу, Музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі і Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І. І. Стаброўскага.Дырэктар свіслацкага музея Максім Лукша прымае непасрэдны ўдзел у семінары, а вось сустракаць гасцей дружна ўзяліся яго калегі. Галоўны захавальнік фондаў Вольга Трахімік пазнаёміла гасцей з экспазіцыяй музея, расказала аб формах работы з наведвальнікамі, праектнай дзейнасці ўстановы. Навуковы супрацоўнік Людміла Жук запрасіла ў тышкевічаву Свіслач. Зацікавіў удзельнікаў семінара (асабліва жаночую палову) фотарэтрасалон з элементамі гульні. Нельга было адмовіцца ад прапановы Вольгі Шкулепы прымераць прыгожы капялюшык і шыкоўную сукенку – убор, у якім дамы некалі спяшаліся на баль да графа Тышкевіча.![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/699/69981652fa82765d5d55e051f66f62e3.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/fca/fcac9569e034592862942a47f7c1f4e6.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/9d6/9d641faa16e3fa55bd95de62547c4f78.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/b98/b98f235f1246b21dff0c4a5d4c77f219.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/b4b/b4b3bd22e38d79c971fc1de1891b6ba6.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/90f/90f707f43e3a6d3b3c61b7ec4176069b.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/d1d/d1da48a002ed323ab873c09d04309e42.jpg)
![](https://svisgaz.by/upload/medialibrary/b3c/b3cfd0559ea4dd8dc671d1aa7dacfc7f.jpg)
– Семінар дае магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі, якія існуюць у нашых музеях. Так, тэарэтычна кожны ведае, дзе што ладзіцца. Але ўбачыць на слайдзе, здымку – гэта адно, а пабываць на месцы – зусім іншае. Абраны фармат дазваляе не проста ўбачыць мерапрыемства, якое праводзіцца тым ці іншым музеем, а дае разуменне, чаму менавіта на гэтай пляцоўцы яно «прыжылося», у тым ці іншым рэгіёне, дае адчуванне пэўных асаблівасцей кожнага раёна. Асаблівасць Свіслаччыны, вядома, – гэта Тышкевіч і чорназадымленая кераміка Поразава, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Коханава.Наталля ТУРКОФота аўтара